Першы тысячнiк — Лявонцiй Колб

Пра такіх дбайных працаўнікоў, як вадзіцель СВК “Рухчанскі” Лявонцій Іванавіч Колб, нельга сказаць, што яму выпадкова ўдалося стаць лепшым на перавозцы збожжа. Інакш, чым быць заўжды сярод лепшых перавозчыкаў ураджаю, гэты чалавек проста не можа. Высокі прафесіяналізм, умелае валоданне тэхнікай, падтрыманне машыны ў надзейным стане дазволілі яму першым у раёне пераадолець тысячатонны рубеж.

З працоўнай перамогай Лявонція Іванавіча Калба віншуюць намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Лявонцій Мікалаевіч Ляшкевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Аляксеевіч Дзямко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *