Наведванне Альманскіх балот для іншаземцаў стане платным

Адпаведны ўказ Прэзідэнта прыняты 21 чэрвеня і апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 24 ліпеня.
Згодна з указам, наведванне замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца  і часова жывуць у Беларусі, рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Альманскія балоты” ў 2015-2016 гадах з’яўляецца платным.
Памер платы за наведванне заказніка і парадак яе збору пакуль не вызначаны. Яны будуць распрацаваны Столінскім раённым выканаўчым камітэтам.
Даходы ад наведвання чужаземцамі ландшафтнага заказніка “Альманскія балоты” будуць залічвацца ў мясцовы бюджэт.
Указ  уступіў  у сілу  з  моманту яго афіцыйнага апублікавання.

Наведванне Альманскіх балот для іншаземцаў стане платным: 1 комментарий

  • 04.08.2015 в 1:29 пп
    Permalink

    Не ужели у вас нет своих фото ? Почему вы выкладываете фото из интернета?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *