КУВП “Манькавічы” першымі ў раёне пачалі убіраць азімы рапс

У аўторак камбайнавы экіпаж КУВП “Манькавічы” ў складзе Міхаіла Іванавіча Ліпскага і Мікалая Паўлавіча Бандарчука першымі ў раёне пачаў убіраць азімы рапс.

Ва ўрочышчы Меша пасеяна 50 гектараў рапсу. Уборка тут вядзецца выбарачна, пачынаючы з больш высокіх участкаў, дзе рапс падгарэў, паспеў раней.

—      Пачалі ўбіраць, бо інакш будуць страты ўраджаю, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Віктар Мікалаевіч Грэчка, — тым часам падыходзяць да ўборкі цераз дарогу жыта, трыцікале.

Знакаміты экіпаж камбайнераў своечасова падрыхтаваў агрэгат да работы, адным з першых атрымаў допуск на ўборку-2015.

Вадзіцель Алег Паўлавіч Бруцкі адвёз на аўтамашыне першыя тоны рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць пакуль невысокая – па 16,5 цэнтнера з гектара.

Тым часам у СВК “Палессе АВМ” пачалі ўбіраць свірэпу на насенне. На пяці гектарах тут намалацілі яго 7,6 тоны. Пайшоў і першы гарошак. Яго камбайнам ААТ “Гарынскі агракамбінат” убіраюць на землях ААТ “Церабяжоў-Агра”.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *