Казачнае месца для фотасесій

 —  Кожнае лета да мяне заходзіць шмат незнаемых людзей, каб пабываць у кветкавай казцы. Вось і цяпер  завіталі некалькі  дзяўчынак, каб  зрабіць здымкі на фоне руж і каралеўскіх лілей, – расказвае Марыя Кузмінічна Зіноўева.

Таксама і я не змагла прайсці міма гэтага цудоўнага будынка. Драўляны дом акружаны велічнымі аркамі з ружаў… А далей ў двары раскінуўся кветнік з каралеўскіх лілей.

З захапленнем разглядаючы ўсю прыгажосць, мы гутарым з гаспадыняй.

Марыя Кузмінічна пенсіянерка, але яшчэ працуе ў камерцыйнай аптэцы.  Усе жыццё яна любіла і вырошчвала кветкі. У доме і на двары заўседы усё квітнее.

 Цудоўныя аркі з руж як быццам абсыпаны кветкамі.

— Гэтым ружам ужо болей за 20 гадоў, – гаворыць Марыя Кузмінічна, — але у гэтым годзе яны цвятуць як ніколі.

А лілейнік проста здзіўляе. Каля сямі гадоў назад Марыя Кузмінічна пасадзіла ўсяго некалькі цыбулін лілей. А цяпер яны разрасліся на добрую частку двара.

Гаспадыня ніколі не шкадавала кветак, вельмі шмат дорыць родным, суседзям і знаемым. Так яна аддала вялічэзны кактус у наш спартыўны комплекс “Аквамарын”. У пакоі ён даставаў ужо да столі, таму аддаваць прыйшлося праз акно. Але, на жаль, цэлым яго не давезлі, таму цяпер ён на палову меншы.

Зараз  Марыя Кузмінічна вырошчвае пераважна шматгадовыя кветкі. Яны патрабуюць крыху менш догляду, але кожны год радуюць сваю гаспадыню і усіх навокал.

Пажадаем Марыі Кузімінічне даўгалецця і хай яна радуе усіх з сваёй кветкавай казкай.

Наталія КЛІМУШКА

Фота аўтара

Казачнае месца для фотасесій: 3 комментария

  • 08.07.2015 в 3:49 пп
    Permalink

    Третье и четвертое были размыты. Уже все хорошо. Странно, правда?

  • 08.07.2015 в 1:48 пп
    Permalink

    Зачем вешать фото плохого качества?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *