І адміністрацыйная, і крымінальная адказнасць

З 20 па 26 ліпеня 2015 года работнікамі Столінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праведзены тры палявыя кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх выяўлены чатыры парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку адно з прыкметамі крымінальна-караемага ўчынку.

Чацвёра жыхароў вёскі Сямігосцічы, якія часова нідзе не працуюць, на старым рэчышчы ракі Прыпяць забароненай прыладай рыбалоўства здабылі 6,4 кг рыбы (шэсць шчупакоў, аднаго язя, 12 акунёў, 11 гусцераў і тры плоткі). На іх складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Улоў і сетка даўжынёю 28 метраў канфіскаваны.  Навакольнаму асяроддзю прычынены ўрон у памеры 50 базавых велічынь (9000000 рублёў).

Паколькі двое былі ўжо раней судзімыя за незаконную здабычу рыбы, у адносінах да іх матэрыялы накіраваны ў Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 281 Крымінальнага кодэкса.

У ходзе рэйдаў праведзена растлумачальна-прафілактычная работа з рыбаловамі-аматарамі, лесакарыстальнікамі і паляўнічымі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *