Ганарымся!

Па рашэнні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на раённую Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” на 30 ліпеня 2015 года заносяцца:


СВК “Палеская ніва” (старшыня Бародзіч Аляксей Мікалаевіч, галоўны аграном Свірыдчук Аляксандр Анатольевіч), дзе ўбрана 48 працэнтаў збожжавых і зернебабовых культур, пры ўраджайнасці 58,3 цэнтнера намалочана 2934 тоны збожжа.

Камбайнеры
Гром Іван Васільевіч  і Андрайчук Васіль Іосіфавіч з СВК “Новая Прыпяць”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 141 гектар збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 659 тон збожжа;
Ліпскі Міхаіл Іванавіч і Бандарчук Мікалай Паўлавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на камбайне “АКРАС-530” убралі 220 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 650 тон збожжа;
Апанасюк Мікалай Іванавіч і Лукша Канстанцін Мікалаевіч з КСУП “Відзіборскі”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 159 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 620 тон збожжа;
Пацукевіч Міхаіл Мікалаевіч і Шуркала Анатоль Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, якія на камбайне «Джон-Дзір» убралі 135,1 гектара збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 614 тон збожжа.

Вадзіцелі
Колб Лявонцій Іванавіч з СВК “Рухчанскі”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 1096 тон збожжа;
Бруцкі Уладзімір Іванавіч з СВК “Новая Прыпяць”, які на аўтамабілі МАЗ-555 перавёз 773 тоны збожжа;
Ярашэвіч Мікалай Раманавіч з КСУП “АграГлінка”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 705 тон збожжа.

Аператары на сушцы, дапрацоўцы
Лузько Рыгор Рыгоравіч з СВК “Фядорскі”, які на КЗСВ-40 перапрацаваў 2083,7 тоны збожжа;
Андрусевіч Міхаіл Піліпавіч з СВК “Новае Палессе”, які на ЗСК-30 перапрацаваў 1759 тон збожжа;
Агіевіч Яўген Уладзіміравіч з СВК “Рухчанскі”, які на ЗСК-30 перапрацаваў 1346,6 тоны збожжа.

Маладыя камбайнеры
Будзюкоў Яўген Аляксандравіч і Харавец Віталій Юр’евіч з КУВП “Манькавічы”, якія яна камбайне КЗС-10 убралі 170 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 672,5 тоны збожжа;
Рашэцкі Аляксандр Мікалаевіч і Кужко Аляксандр Аляксандравіч з СВК “Рухчанскі”, якія на камбайне “Бізон-110” убралі 127 гектараў збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 558,8 тоны збожжа;
Калеснік Васіль Мікалаевіч і Шульга Васіль Віктаравіч з СВК “Рухчанскі”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 152 гектары збожжавых і зернебабовых культур і намалацілі 536,2 тоны збожжа.

Маладыя вадзіцелі
Радцэвіч Андрэй Мікалаевіч з КСУП “Прыпяць-2009”, які на ўтамабілі МАЗ перавёз 587,4 тоны збожжа;
Яхнавец Дзмітрый Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на аўтамабілі ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 565,8 тоны збожжа;
Колб Мікалай Лявонцьевіч з СВК “Рухчанскі”, які на аўтамабілі ГАЗ перавёз 508,9 тоны збожжа;
Макіявец Павел Пятровіч з СВК “Фядорскі”, які на аўтамабілі МАЗ перавёз 440,6 тоны збожжа;
Яхнавец Віталій Міхайлавіч з ААТ “Церабяжоў-Агра”, які на аўтамабілі МАЗ перавёз 432,6 тоны збожжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *