Шаноўны госць

На мінулым тыдні, 24 ліпеня з рабочым візітам на Століншчыне пабывала міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Станіславаўна Ананіч.

Лілія Станіславаўна прыняла ўдзел у пасяджэнні Столінскага раённага выканаўчага камітэта, дзе ў шэрагу з іншымі разглядалася пытанне аб выніках работы са зваротамі грамадзян за першае паўгоддзе. Абмяркоўваючы гэтую тэму, міністр інфармацыі адзначыла, што неабходна большую ўвагу надаць ролі сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці, раённай газеты, у рабоце з насельніцтвам.

—        Газета павінна гаварыць пра тое, што робіцца ў нашай краіне ў плане забеспячэння сацыяльнай стабільнасці. Курс Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – гэта дзяржава для народа, — сказала Лілія Ананіч.

Трэба быць на стыку грамадскай думкі, фарміраваць у людзей не спажывецкае стаўленне, а адказнасць, самасвядомасць. Неабходна шукаць новыя формы работы ў гэтым кірунку.

Пры наведванні рэдакцыі газеты “Навіны Палесся” Лілія Станіславаўна адзначыла, што раённая газета павінна больш пісаць пра людзей, якія сваёй плённай працай праслаўляюць Століншчыну, расказваць пра моладзь – будучыню нашага грамадства.

— Побач з шырокім асвятленнем жыцця раёнаў, — падкрэсліла Лілія Станіславаўна, — важна рабіць усё, каб рэгіянальныя выданні траплялі ў кожную сям’ю, каб ступень інфармаванасці насельніцтва забяспечвалася максімальна.

У ходзе візіту Лілія Станіславаўна наведала Столінскі хлебазавод, філіял ААТ “Савушкін прадукт”, КУВП “Манькавічы”,  ахінулася ў атмасферу трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, аддаўшы даніну памяці ахвярам фашызму ва ўрочышчы Стасіна. Была праведзена  міні-экскурсія па старажытным Давыд-Гарадку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *