Урачысты прыём у гонар заслужанага калектыву РБ ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”

17 чэрвеня адбыўся ўрачысты прыём ад імя старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага ў гонар заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі  “Выцінанка”.

Рыгор Васільевіч адзначыў вялікую ролю калектыву ў культурным жыцці не толькі роднай Століншчыны, а і вобласці, рэспублікі. Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты райвыканкама і райсавета дэпутатаў удзельнікам “Выцінанкі” за іх самаадданую працу ў справе адраджэння народнай песні і музыкі.

У ходзе сустрэчы музыкі падзяліліся сваімі ўспамінамі, расказалі пра планы на будучае творчае жыццё. І, канешне, парадавалі прысутных уласным выкананнем вядомых беларускіх народных песень.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *