Тэатр пад адкрытым небам збірае сяброў

З 6 па 13 ліпеня 2015 года на базе былога піянерскага лагера “Гарынь” дзякуючы дапамозе   нераўнадушных    людзей пройдзе сёмая  змена “Тэатр пад адкрытым небам”.

Летні злёт збірае людзей з абмежаванымі магчымасцямі не толькі са Столінскага раёна, але і іншых куточкаў Беларусі і бліжняга замежжа. Колькасць удзельнікаў перавышае 50 чалавек. З імі працуюць рэжысёры Брэста, Кіева, Санкт-Пецярбурга.

Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў просіць аказаць дапамогу  ў  правядзенні мерапрыемства, паколькі яно праводзіцца цалкам на добраахвотныя ахвяраванні. Для належнай арганізацыі змены неабходны сродкі на харчаванне (ці самі прадукты харчавання), а таксама на арганізацыйныя моманты – афармленне сцэны, выраб дэкарацый, касцюмы і г. д.

Далучыцца да дабрачыннай справы можа кожны чалавек ці працоўны калектыў. Грашовыя сродкі можна пералічыць на разліковы рахунак 3015110780012 у ЦБП № 11 ААТ “Парытэтбанк”, МФО 153001782, УНП 100233809.

Арганізатары будуць рады любой дапамозе!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *