З 1 па 30 чэрвеня ў Столінскім раёне праводзіцца аперацыя «Чыстае паветра»

Па традыцыі ў першым месяцы лета, з 1 па 30 чэрвеня, у нашым раёне праводзіцца экалагічная аперацыя “Чыстае паветра”. Яе мэта – зніжэнне шкоднага ўздзеяння аўтамабільнага транспарту  на атмасфернае паветра.

—      На працягу аперацыі сіламі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя, — расказвае начальнік раённай інспекцыі Васіль Васільевіч ПАТАПЧУК, — асабліва пільна будзе правярацца захоўванне аўтагаспадаркамі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі, нормаў і правілаў дзяржаўных стандартаў на таксічнасць і дымнасць адпрацаваных газаў.  Будзе звернута ўвага на наяўнасць у аўтагаспадарках, на станцыях тэхабслугоўвання кантрольна-рэгуліровачных пунктаў і дыягнастычных пастоў, аснашчанасць іх прыборамі кантролю і дыягностыкі, рэгулярнасць выкарыстання і паверкі прыбораў.  Будзем цікавіцца тым, як аўтапрадпрыемствамі выконваюцца мерапрыемствы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра выкідамі аўтатранспарту.

Як вядома, на долю аўтатранспарту прыходзіцца каля 80 працэнтаў шкодных выкідаў у атмасферу. У гэтым, на жаль, актыўна ўдзельнічаюць і ўладальнікі ўласных транспартных сродкаў, якія не сочаць своечасова за тэхнічным станам тэхнікі.

У экалагічнай аперацыі разам з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пастаянна ўдзельнічаюць работнікі лабараторыі аналітычнага кантролю Міністэрства прыроды Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай інспекцыі РАУС.

Фёдар ШУМКО 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *