Століншчына ў гасцях на свяце клубнiц

Удзельнікі аматарскай творчасці Століншчыны другі раз сталі  гасцямі свята клубніц, якое ў сезон збору ладзіцца ў сталіцы гэтай салодкай ягады — аграгарадку Дварэц Лунінецкага раёна.

Сімвал свята – клубніцы – у дастатку можна было сустрэць усюды: у святочных уборах, шэдэўрах народных майстроў і цікавых знаходках кулінараў.

У ліку гасцей, якія прыехалі на свята з суседніх раёнаў, сваім песенным майстэрствам парадаваў народны клуб аматараў песні “Ярок” раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра (кіраўнік Валерый Шуркала), а Святлана Цітко і Святлана Гунько  з Фядорскага дома народнай творчасці на “Паляне майстроў” правялі майстар-клас па саломапляценні.

Дамоў усе вярнуліся з яркімі ўражаннямі і дыпломамі ўдзельнікаў свята. І  як ні хацелася прадоўжыць цудоўныя імгненні, пачуць завяршальныя акорды, але трэба было спяшацца на паром, каб своечасова дабрацца дадому.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *