Сельскія гаспадаркі Століншчыны задзейнiчаюць усе рэзервы

Ва ўмовах гэтага года, калі пры недахопе вільгаці паўсюдна адчуваецца недабор травяной масы, дбайныя гаспадары імкнуцца задзейнічаць усе рэзервы для папаўнення запасаў кармоў.

Вельмі выйгралі тыя гаспадаркі, якія ў лепшыя тэрміны паспявання скасілі травы першым укосам. А яшчэ – падсілкавалі лугі азотнымі ўгнаеннямі. Цяпер паспяхова вядуць касьбу траў другога ўкосу.

У СВК “Новая Прыпяць” паўторная касьба траў праведзена на 245 гектарах, у СВК “Лядзецкі” – на 223 гектарах. У СВК “Палеская ніва” паспелі правесці падкормку лугоў азотнымі ўгнаеннямі на 550 гектарах, у СВК “Фядорскі” – на 250 гектарах. Пакуль падкормлена 1596 гектараў траў з 15133, на якіх праведзена касьба. Зусім не вядуць яе ў дзесяці гаспадарках раёна.

Сёлета давядзецца больш актыўна касіць і на натуральных сенажацях. Гэтая работа выканана на 1761 гектары. Не сакрэт, што ў мінулыя гады да такіх угоддзяў у многіх гаспадарках не даходзілі рукі.

А яшчэ важна быць у поўнай гатоўнасці да сяўбы паўкосных культур. Практычна на наступным тыдні палі пачнуцць вызваляцца ад зялёнага гарошку, свірэпіцы, азімага ячменю, гарчыцы, яжы зборнай. Важна максімальна выкарыстаць багацце паўторных пасеваў.

На 22 чэрвеня гг. па раёне нарыхтавана 85149 тон сенажу (44,8 працэнта да плана), 3360 тон сена (15,8 працэнта да плана).

На адну ўмоўную галаву жывёлы гаспадаркі раёна нарыхтавалі ў сярэднім па 4,77 цэнтнера кармавых адзінак. З прыбаўкай, у параўнанні з мінулым годам, ідуць толькі працаўнікі СВК «Фядорскі».

Фёдар ШУМКО 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *