Магазін у вёсцы Капані — цэнтр усяго жыцця …

Гасцiнная, увiшная

Так кажуць у вёсцы Капані пра прадаўца мясцовага магазіна Ганну Леанідаўну Буйніч.

У Капанях з кожным годам становіцца ўсё менш моладзі. Няма цяпер ні школы, ні клуба з бібліятэкай. Вось і стаў магазін своеасаблівым цэнтрам усяго жыцця. Сюды мясцовыя жыхары прыходзяць не толькі па пакупкі, а і пачакаць свежую пошту, якую даставіць у вёску вадзіцель-паштальён, даведацца пра тое, што робіцца ў суседзяў.

– Нам падабаецца, – расказвае ветэран працы Іван Аляксандравіч  Саскевіч, — што Ганна Леанідаўна заказвае ўсё неабходнае для нас, нават буйнагабарытныя рэчы. На прылаўках добрая выкладка тавараў, усё відаць, пад рукою. І ветлівая яна, добразычлівая.

Прыкладна тое ж гавораць і іншыя капанцы.

Ганна Леанідаўна мясцовая. Да гэтага таксама працавала сярод людзей, дастаўляючы ім пошту.

Фота Фёдара ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *