На рацэ Прыпяць будуюць гідраэлектрастанцыю

На рацэ Прыпяць у раёне гідравузла вёскі Стахава актыўна ідзе будаўніцтва малой  гідраэлектрастанцыі (МГЭС) з рэканструкцыяй судаходнай плаціны. Работы не спыняюцца ні ў выхадныя, ні ноччу.

Пакуль рабочыя працуюць на дне катлавана. З дапамогай магутных помпаў з яго забіраецца вада, што дае магчымасць працаваць “на сухую”.

Будуецца МГЭС у рамках Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся. Здача МГЭС згодна з пашпартам аб’екта плануецца ўжо гэтай восенню.

Будаўніцтва такой воднай электрастанцыі дазволіць значна скараціць расходы на электраэнергію. Плануецца, што станцыя будзе даволі магутнай і забяспечыць электраэнергіяй частку Століншчыны.

Спецыялісты кажуць, што ніякай пагрозы для навакольнага асяроддзя такія малыя гідраэлектрастанцыі не нясуць, а вось карысць і эканомія ад іх значныя.

Таццяна СЕГЕН

 Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *