28 чэрвеня Ніжні Церабяжоў запрашае на свята вёскі


У нядзелю 28 чэрвеня дзень вёскі адзначыць Ніжні Церабяжоў.

У праграме святкавання – ушанаванне знакамітых вяскоўцаў па намінацыях, выстаўкі народнай творчасці, выступленне  духавога аркестра Пінскага пагранічнага атрада, калектываў аматарскай творчасці раёна і гасцей з Гарадзішчанскага сельскага дома культуры  (Украіна), шэраг іншых прыемных момантаў.

Будуць працаваць спартыўная і дзіцячая пляцоўкі, гандлёвыя рады.

Месца правядзення – парк і стадыён. Пачатак у 13.00 гадзін.

Арганізатары шчыра запрашаюць адзначыць свята разам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *