Зорнае неба перамог

21 мая ў актавай зале Столінскай дзяржаўнай гімназіі сабраліся самыя актыўныя, таленавітыя, мэтанакіраваныя вучні школ раёна. Тут прайшла традыцыйная сустрэча-ўшанаванне пераможцаў прадметных алімпіяд.

З вынікамі ўдзелу навучэнцаў раёна ў алімпіядным руху выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Васькавец Алена Васільеўна.

—        Перад сістэмай адукацыі стаіць вельмі адказная задача —  знайсці і падтрымаць таленавітых, творчых маладых людзей. Сёння ў раёне, як і ва ўсёй краіне, вядзецца банк даных адораных дзяцей, адсочваецца лёс кожнага пераможцы рэспубліканскай алімпіяды. 13 выпускнікоў устаноў адукацыі Століншчыны атрымалі ў розны час пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі.

…Адначасова радасны і хвалюючы момант для вучняў, якія асабістым розумам і шматгадзіннай карпатлівай працай за падручнікамі заваёўвалі свае перамогі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Дзямко Аляксей Аляксеевіч уручыў дыпломы пераможцам і прызёрам абласных алімпіяд: навучэнцы 11 класа СШ № 2 р. п. Рэчыца Пілавец Марыі (дыплом ІІ ступені абласной алімпіяды па рускай мове і літаратуры),  навучэнцы 11 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Некрашэвіч Наталлі (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па фізіцы), навучэнцы 10 класа СШ №3 г. Століна Валодзька Кацярыне (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па нямецкай мове), навучэнцы 11 класа Аздаміцкай СШ Леўкавец Кацярыне (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па геаграфіі), навучэнцы 10 класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Ашуркевіч Таццяне  (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па рускай мове і літаратуры), навучэнцы 11 класа Беражноўскай СШ Піліпчук Ганне (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры), навучэнцы 10 класа Фядорскай СШ Буйніч Кацярыне (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па абслуговай працы), навучэнцу 11 класа Стружскай СШ Белавусу Валерыю (дыплом ІІІ ступені абласной алімпіяды па геаграфіі).

Навучэнка 10 класа Церабяжоўскай СШ, пераможца раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, уладальніца дыплома ІІІ ступені абласнога этапа і дыплома ІІ ступені рэспубліканскай алімпіяды Ракала Дар’я ўдастоена дыплома спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сідарэвіч Сяргей Фёдаравіч узнагародзіў пераможцаў раённага этапа прадметных алімпіяд. Імі сталі Кузьміч Анастасія (СШ №1 г. Давыд-Гарадка, матэматыка), Васькавец Ганна (СШ №2 г. Століна, матэматыка), Саўчук Сяргей (Столінская гімназія, інфарматыка), Паўловіч Станіслаў (Столінская гімназія, англійская мова), Пашкевіч Кацярына (Столінская гімназія, англійская мова), Вярэніч Яніна (Стахаўская СШ, нямецкая мова), Пашкевіч Аляксандра (Рубельская СШ, французская мова), Туча Ганна (Столінская гімназія, руская мова і літаратура), Агіевіч Марыя (Рубельская СШ, беларуская мова і літаратура), Пышняк Вольга (Беражноўская СШ, беларуская мова і літаратура).

Дыпломы пераможцам па біялогіі, грамадазнаўству, геаграфіі і працоўнаму навучанню ўручыў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Максімовіч Анатоль Капітонавіч. Гэта Расько Крысціна (Столінская гімназія, біялогія), Малкава Ксенія (Столінская гімназія, біялогія), Цяслюк Наталія (СШ №2 г. Давыд-Гарадка, біялогія), Фурман Алеся (СШ № 2 р. п. Рэчыца, грамадазнаўства), Альгамец Анастасія (Сямігосціцкая СШ, грамадазнаўства), Пульман Ілья (Столінская гімназія, геаграфія), Ядлоўскі Уладзімір (СШ №2 г. Давыд-Гарадка, геаграфія), Фадзееў Багдан (СШ №3 г. Століна, тэхнічная праца).

У час сустрэчы былі ўзнагароджаны ўстановы адукацыі, якія падрыхтавалі найбольшую колькасць прызёраў. Падзячныя лісты аддзела адукацыі, спорту і турызму атрымалі Столінская дзяржаўная гімназія (9 дыпломаў І ступені, 9 дыпломаў ІІ ступені і 5 дыпломаў ІІІ ступені рэспубліканскага ўзроўню) і Рубельская сярэдняя школа (2 дыпломы І ступені, 2 дыпломы ІІ ступені і 1 дыплом ІІІ ступені).

Пераможцы і ўдзельнікі шматлікіх абласных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў навучэнкі Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Бабіч Таццяна і Гізун Дар’я таксама атрымалі ўзнагароды.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства пераможцаў алімпіяд чакала не меней цікавая праграма.  Яны наведалі в. Гарадная, дзе дырэктар цэнтра ганчарства Алімпіяда Леанавец паказала майстар-клас па ганчарнай справе і правяла экскурсію. Пасля вучні накіраваліся ў Столінскі краязнаўчы музей. Экскурсавод Аляксей Вярэніч пазнаёміў з яго экспанатамі і правёў экскурсію па парку “Манькавічы”.

Святлана

 ШПАКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *