Творчасць заўсёды побач

Днямі Столінскі раённы  цэнтр дзіцячай творчасці адзначыў знакавы юбілей – 70-годдзе з дня заснавання. На ўрачыстае мерапрыемства сабраліся госці, сябры ўстановы, спецыялісты, якія раней тут працавалі, бацькі выхаванцаў.

Сваімі ўспамінамі аб рабоце падзяліліся галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Васільеўна Марчанка, загадчыца сектара аховы дзяцінства Святлана Аляксееўна Ярмоліч. Валянціна Васільеўна заўважыла, што ў цэнтры дапамагаюць вучню раскрыцца ўсебакова, развіць свае творчыя задаткі. Яна пажадала поспехаў у рабоце, пастаяннага руху наперад.

Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Васільеўна Васькавец уручыла Ганаровую грамату ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пульман Ніне Канстанцінаўне, дыпломы ІІІ ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Хоміч Таццяне Мікалаеўне і Пульман Ніне Канстанцінаўне.

Дырэктар  цэнтра Людміла Мікалаеўна Леанавец ўручыла граматы па розных намінацыях работнікам установы дадатковай адукацыі. Потым работнікі спелі песню “Цэнтр наш дарагі”.

Віншавалі калектыў з 70-годдзем дырэктар Столінскай дзяржаўнай гімназіі Міхаіл Дзям’янавіч Казуля, дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Іна Аляксееўна Шаламіцкая, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Сяргееўна Шугалевіч, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч, дырэктар  Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці Вандзіч Алена Яўгенаўна і інш.

Усе выступоўцы жадалі цэнтру развіцця, няспыннага творчага патоку, новых ідэй і дасягненняў, калектыву – здароўя, аптымізму і асалоды ад працы.

Для прысутных выступілі фальклорная група “Сябрынка”, хлопцы і дзяўчаты з аб’яднання па інтарэсах “Тэатральны”, “Домисолька”, а таксама Эдуард Пешка, Анжаліка Калавур і Тарасевіч Вікторыя, Андрыкевіч Наталля і Прылуцкая Вілена, Прылуцкі Барыс.

Святлана

ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *