Пярвiчак стане больш

У Мінску прайшоў сёмы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. З’езд стаў адкрытай дыскусійнай пляцоўкай для ўсіх яго ўдзельнікаў. Гучалі самыя вострыя і актуальныя тэмы: захаванне працоўнага заканадаўства і сацыяльнай справядлівасці, ахова працы, перапрафіліраванне вытворчасці, якасць і канкурэнтаздольнасць нашых тавараў. Ніводнае з гэтых пытанняў не павінна заставацца без увагі прафсаюзных лідараў і актывістаў.

Дэлегаты з’езда зацвердзілі праграму  дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў на бліжэйшыя пяць гадоў. Старшынёю ФПБ выбраны Міхаіл Сяргеевіч Орда.

Сярод дэлегатаў з’езда былі старшыня Столінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Захаравіч Карплюк і старшыня пярвічнай арганізацыі КСУП “Відзіборскі” Мікалай Іванавіч Шаўчук. Міхаіл Захаравіч падзяліўся ўражаннямі аб рабоце з’езда:

—      У цэнтры абмеркавання дэлегатаў былі такія пытанні: што клапоціць працоўных, як захаваць раўнавагу інтарэсаў і наладзіць партнёрства ў працоўных калектывах? Уражаны выступленнем на з’ездзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.  З’езд падтрымаў ідэю аб тым, што прафсаюзныя арганізацыі павінны быць ва ўсіх працоўных калектывах, незалежна ад форм уласнасці. У нашым раёне таксама ідзе работа па стварэнні прафсаюзных арганізацый на прыватных унітарных прадпрыемствах, у фермерскіх гаспадарках. Напрыклад, нядаўна пярвічная прафсаюзная арганізацыя створана ў ПГУП “Полесские пряности».

Фёдар ШУМКО 

Пярвiчак стане больш: 1 комментарий

  • 29.05.2015 в 6:12 пп
    Permalink

    Чем, в плане защищенности, отличается работник состоящий в организации от не состоящего? ответ очевиден — ничем? Так в чем смысл такой организации?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *