Прома-акцыя “Есть заказ на рабочий класс” — прайшла ў Столінскім ліцэі

21 мая ў Столінскім прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прайшла прома-акцыя “Есть заказ на рабочий класс”.

Яе мэта – фарміраванне ў моладзі арыентацыі на працоўную дзейнасць, павышэнне актыўнасці навучэнцаў у прафесійным самавызначэнні. Удзельнічалі ў прома-акцыі вучні школ райцэнтра і раёна.

З вітальнымі словамі выступіў дырэктар установы Казубоўскі Рыгор Антонавіч.

Хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць пазнаёміцца з такімі прафесіямі, як повар, электразваршчык ручной зваркі, муляр, электраманцёр па рамонту і абслугоўванні электрычнага абсталявання, трактарыст-машыніст, вадзіцель, слесар па рамонту сельскагаспадарчых машын.

Прычым, не толькі даведацца пра кожную са спецыяльнасцяў, задаць пытанні, але і паспрабаваць самому зрабіць, напрыклад, кладку.

А на стадыёне школьнікі змаглі пазнаёміцца з тэхнікай і нават пасядзець за рулём.

Настрой школьнікам узняло  музычнае  суправа-джэнне.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *