Гарынскi КБМ – у работу

На ААТ “Гарынскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” адбылася выязная нарада  з удзелам міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Анатоля Барысавіча Чорнага, намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Віктара Яўгенавіча Сакоўскага, старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага.

На нарадзе разглядалася асноўнае пытанне – аб спагнанні дэбіторскай запазычанасці будаўнічых арганізацый Брэсцкай вобласці і шляхах нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці з далейшай рэалізацыяй і павелічэннем долі экспарту.

З-за дэбіторскай запазычанасці ў суме 17,1 мільярда рублёў і несвоечасовых разлікаў будаўнічых арганізацый камбінат з лютага не аднаўляў працэс вытворчасці. З-за гэтай запазычанасці і сам камбінат трапіў у даўгавую яму, з якой самастойна выбрацца не можа.

У выніку канструктыўнай размовы з кіраўнікамі будаўнічых трэстаў і арганізацый Брэсцкай вобласці, якія прысутнічалі на нарадзе, выпрацавана рашэнне, якое павінна дазволіць  на ААТ “Гарынскі КБМ” аднавіць вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Мяркуецца ўключыць у дзеянне і іншыя рычагі, якія дазволяць вырабляць і выкарыстоўваць на будаўніцтве прадукцыю, якая валодае самымі лепшымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі ў краіне.

Фёдар ШУМКО   

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *