Дыплом І ступені – у конкурсе маладых выканаўцаў

Скарбонка ўзнагарод у рэспубліканскіх конкурсах навучэнцаў Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў папоўнілася новымі перамогамі.

Маладая і таленавітая  Аліна Гарцуева атрымала дыплом лаўрэата І ступені ў конкурсе маладых выканаўцаў “Мая мара”. Нядаўна ён прайшоў у г. Мінску ў Палацы дзяцей і моладзі “Золак”.

Конкурс праходзіць другі раз, на сталічнай сцэне выступілі больш за 100 салістаў і 12 ансамбляў. Арганізатарам конкурсу маладых выканаўцаў “Мая мара” выступіў музычны адукацыйны цэнтр “Эстрадная школа талентаў”.

У склад прафесійнага журы, якое ацэньвала канкурсантаў, увайшлі знакамітыя выканаўцы, выкладчыкі музычных вучэбных устаноў і інш. Узначальвала журы кампазітар Алена Віктараўна Атрашкевіч.

14-гадовая дзяўчына выступіла ў намінацыі “Народны вакал” з беларускай народнай песняй “Пасею гурочкі”. Прычым, Аліна выканала кампазіцыю без музычнага суправаджэння.

Дарэчы, педагог Аліны Святлана Анатольеўна Петравец таксама ўзнагароджана дыпломам за прафесійную падрыхтоўку.

У планах Аліны — звязаць сваё жыццё з музыкай. Сёлета яна заканчвае 9 класаў і плануе паступаць у музычную вучэбную ўстанову.

Віншуем з перамогай!

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *