Час забаў, прыгод, усмешак — Міжнародны дзень абароны дзяцей

У першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. У нашай краіне ахова дзяцінства – адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці дзяржавы. Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян краіны замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” і іншых дакументах.

Першачарговае права кожнага дзіцяці – мець сям’ю і дастойны ўзровень жыцця ў ёй. Таму ў Беларусі прыняты шэраг мер, якія накіраваны на падтрымку сям’і і дзіцяці.

Інтарэсы падрастаючага пакалення забяспечваюць і абараняюць прадстаўнікі разнастайных ведамстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый. Дзякуючы гэтаму беларуская дзяржава эфектыўна вырашае праблемы самай неабароненай часткі грамадства – дзяцей.

 

Фота

Святланы ШПАКОЎСКАЙ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *