Адразу 4 пабудовы ў Столінскім раёне сталі ахвярамі маланкі

Адразу чатыры пабудовы ў Столінскім раёне сталі ахвярамі маланкі ў канцы дня мінулага аўторка.

Як паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, у Століне маланка трапіла ў дом № 31 па вуліцы Ільіна. Загаранне захапіла плошчу 0,5 квадратнага метра. Больш дом не пацярпеў. У Вулька-Араі па вуліцы Калініна,44 агонь ад ўдара маланкі цалкам знішчыў дах, частку ўнутранай аддзелкі дома.

У вёсцы Гарадная на вуліцы Маладзёжная,11 пасля ўдару маланкі знішчаны дах, значна пашкоджана ўнутраная аддзелка і дамашняя маёмасць, якая была ў доме. У вёсцы Сіціцк маланка трапіла ў капліцу на могілках. Драўляная пабудова згарэла цалкам.

Фёдар ШУМКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *