Конкурсы — фактар творчага развiцця

Чарговы семінар метадычнага аб’яднання выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў прайшоў на базе Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў. Яго тэма – конкурсная дзейнасць як фактар творчага развіцця навучэнцаў.

На пачатку семінара дырэктар Рэчыцкай ДШМ Аляксандр Лукашавіч Велясніцкі азнаёміў гасцей з установай.

Пасля ўдзельнікі семінара наведалі адкрытыя ўрокі.

У пятым класе настаўнік мастацкага аддзялення Сяргей Віктаравіч Місюн правёў урок па тэме “Адлюстраванне галавы чалавека ў прасторы”.

Пра развіццё эмацыянальнасці і творчай свабоды на занятках хору расказала Святлана Анатольеўна Петравец, а настаўнік вышэйшай катэгорыі Наталля Пятроўна Камарова ў класе фартэпіяна – пра значэнне і ўплыў штрыхоў на змест твора.

Як уплываюць фестывалі і конкурсы на творчыя здольнасці навучэнцаў, дзяліліся настаўнікі вышэйшай катэгорыі Вольга Васільеўна Навумовіч  і Таццяна Аляксееўна Гнядзько (клас баяна) і Палхоўская Валянціна Паўлаўна (клас акардэона).

Для наведвання ўрока ў класе харэаграфічнага аддзялення ўдзельнікі семінара зрабілі пераезд у гарадскі Дом культуры, дзе тэму “Класічны танец як сродак фарміравання выканаўчай культуры ў дзіцячым харэаграфічным калектыве” раскрыла Алена Валяр’янаўна Казеня.

Пасля гасцям быў паказаны справаздачны канцэрт, у якім выступілі як навучэнцы, так і настаўнікі школы. Завяршыўся семінар  абмеркаваннем за круглым сталом.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий