Працоўны дэсант

На мінулым тыдні зноў вяліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі былога калгаса “Столінскі”.

На працягу некалькіх дзён адразу два калектывы працоўнага дэсанту разбіралі сельскагаспадарчыя збудаванні і прыбіралі смецце. Пакрыху вялікая тэрыторыя прыводзіцца да ладу – пераворана зямля, прыбраны некалькі збудаванняў, смецця становіцца ўсё менш.

Асабовы склад Столінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях на працягу некалькіх гадзін хутка  і   зладжана   дэманціраваў былую сельскагаспадарчую пабудову, а працоўны дэсант з ліку работнікаў розных аддзелаў Столінскага райвыканкама прыбраў тэрыторыю ад смецця.

У хуткім часе ўся вялікая тэрыторыя будзе пазбаўлена ад артэфактаў мінулага.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

Добавить комментарий