Століншчына ў фінале!

Аб’яўлены пераможцы фіналу абласнога этапу конкурсу “Новыя імёны Беларусі”.

У абласным аб’яднанні прафсаюзаў 20 сакавіка прайшоў фінальны канцэрт-конкурс рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. У ім прынялі ўдзел 16 чалавек.

Як паведаміў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Карплюк, па рашэнні журы на рэспубліканскі тур адправяцца сем канкурсантаў. У ліку шчасліўчыкаў і прадстаўніца Століншчыны – Наталля Любушкіна, настаўніца замежнай мовы Стружскай сярэдняй школы.

Віншуем і жадаем паспяховага выступлення ў Мінску ўсім прадстаўнікам Брэстчыны!

Галіна ГАШЧУК

Фота Святланы Шпакоўскай

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *