Першы візіт губернатара на Століншчыну

На здымку: падчас візіту на малочнатаварную ферму “Ліпавы лес” КСУП “АграГлінка”: старшыня Брэсцкага аблвыканкама А. В. Ліс (у цэнтры), старшыня Столінскага райвыканкама Р. В. Пратасавіцкі (справа) і старшыня КСУП «АграГлінка» І. С. Бут-Гусаім.

У чацвер, пятага сакавіка, Століншчыну ўпершыню з рабочым візітам наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Ліс. Суправаджаў яго па раёне старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі.

 Аб’ектамі візіту былі прадпрыемствы сельскай гаспадаркі. Губернатар цікавіўся падрыхтоўкай да веснавой сяўбы, ці гатовы аграрыі да яе і з якімі цяжкасцямі прыходзіцца сутыкацца.

Таксама Анатоль Ліс цікавіўся і буйной рагатай жывёлай: кармленнем маладняку, якасцю малака, якое накіроўваецца на малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Ад губернатара прагучала: аграрыі павінны дабівацца высокай якасці малака, а дакладна –  “экстра”. І рэзервы тут ёсць немалыя.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • zine
  • lanahaivor.com