Выстава рукадзелля aдкрылася ў новай выставачнай зале г. Століна

«Рукамі  маладых» -так можна назваць падборку рукадзелля маладых прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, што нядаўна адкрылася ў новай выставачнай зале ў г. Століне (вул. Савецкая, 106).

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены арыгінальныя вырабы з бісеру Наталлі Бык, цудоўная вышыўка крыжыкам карцін і ікон Вольгі Козел і Наталлі Дайнека. Са сваімі  творамі — вышытымі крыжыкам карцінамі і пано з саломкі – знаёміць Наталля Базар.

Рэдакцыя ў далейшым плануе расказаць пра справу для душы кожнай майстрыхі. А пакуль – зазірніце ў выставачную залу і вы, паважаныя чытачы, каб дакрануцца да цудоўнага свету мастацтва і, магчыма, адкрыць у сабе талент ствараць прыгожыя рэчы. А можа прапанаваць свае рукатворныя шэдэўры для ўсеагульнага агляду.

Выставачная зала адчынена штодзённа, акрамя панядзелка і аўторка, з 9 да 18 гадзін.

Фота Галіны ГАШЧУК

 

Добавить комментарий