На выпадак падтаплення ці пачатку паводкі

Метэаролагі сёлета не прагназуюць паводку, але разам з тым робяць агаворку: “Магчыма, калі…” Ды вясна на Палессі – гэта традыцыйны разліў вадаёмаў. А на Століншчыне ёсць рад фермаў, якія стаяць у водаахоўнай зоне. З гэтай прычыны звычайна і ўзнікаюць экалагічныя праблемы, каб іх не было, патрэбна падрыхтавацца ўжо зараз.

– Вясной традыцыйна патрэбна ўдзяліць больш увагі ачышчальным збудаванням, сховішчам угнаенняў, складоў мінеральных угнаенняў і фермаў, — нагадвае начальнік  інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Васільевіч Патапчук. – У гэты перыяд кіраўнікі, адказныя асобы арганізацый і СВК абследуюць абарончыя збудаванні вакол гэтых аб’ектаў. Яны  павінны быць надзейнымі, а калі ёсць хоць мінімальная рызыка ўцечкі, то іх патрэбна аднавіць, адрамантаваць.

Акрамя таго, што невыкананне адпаведных мер можа прывесці да забруджвання вадаёмаў (а гэта як-ніяк тое, дзе купаюцца нашы дзеці, дзе ёсць магчымасць адпачыць і г. д.), дык яшчэ прыродаахоўныя службы нагадваюць пра вялікія штрафы, якія накладваюцца на адказных асоб у выпадку парушэння папярэджвання.

Зараз інспекцыя праводзіць рэйды, у ходзе якіх аглядае аб’екты, што знаходзяцца ў водаахоўнай зоне.

Усе яны павінны быць гатовымі на выпадак падтаплення ці пачатку паводкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *