Зяць з інтэрнэту за 10,5 тысяч долараў

Аб махлярствах у сетцы інтэрнэт пішацца і гаворыцца многа. Хтосьці спрабуе прадаць умоўны тавар ці аўтамабіць, хтосьці распаўсюджвае спам праз электронную пошту з паведамленнем, што вы сталі ўладальнікам спадчыны вашага блізкага, які даўным-даўно пераехаў жыць у Афрыку. Найбольш прадпрымальныя і эрудзіраваныя махляры ствараюць такія ланцужкі сваіх незаконных дзеянняў, што разабрацца потым надта цяжка.
У рукі аднаго з махляроў нядаўна трапіла і жыхарка аг. Белавуша, якая ў адной з сацыяльных сетак пазнаёмілася з 26-гадовым жыхаром г. Брэста. Жаніх адразу прыехаў на Століншчыну, каб бліжэй пазнаёміцца з роднымі будучай нявесты. Ён прадставіў сябе як уладальніка аўтасалона, увайшоў у давер і ўзяў у “патэнцыйнага” цесця 10,5 тысячы долараў ЗША, каб набыць для яго аўтамабіль.
Канешне, ні зяця, ні аўтамабіля, ні грошай даверлівыя людзі з Белавушы не бачылі доўгі час – прадпрымальны “зяцёк” пастаянна знаходзіў многа прычын, чаму не купіў аўто. А потым і ўвогуле прапаў без вестак.
Страціўшы надзею звязацца з маладым чалавекам, гаспадар грошай звярнуўся ў праваахоўныя органы. Столінскім райаддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Махлярства”. Малады чалавек быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння. Таксама стала вядома, што падазроны быў раней судзімы за махлярства.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *