Вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку, арганізатарам якога выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Васільевіч Патапчук расказаў, што ўсяго на конкурс было пададзена 22 работы. У асноўным аўтары малюнкаў – навучэнцы цэнтраў дзіцячай творчасці. Удзельнікамі сталі дзеці ад шасці да 10 гадоў. Ва ўзроставай катэгорыі ад трох да пяці  гадоў  ні  адзін чалавек не прыняў удзел.

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання экалагічнай культуры грамадзян, выхавання і беражлівых адносін да прыроды. Работы вельмі разнастайныя, выкананы ў рознай тэхніцы з дапамогай алоўкаў ці фарбаў. Галоўная іх задача – паказаць, як дзіця разумее экалогію. У выніку ў раённым этапе першае месца ў работы “Беражыце прыроду” Дзіяны Логвінка (Давыд-Гарадоцкі цэнтр дзіцячай творчасці), другое месца – “На сенакосе” ў Лізаветы Літвінчук (Столінскі цэнтр дзіцячай творчасці) і трэцяе – у Дзмітрыя Хвацюка са Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці. Гэтыя работы будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе.

Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *