Камп’ютэрныя курсы для пенсіянераў у Століне

Даволі часта адна добрая справа становіцца працягам другой добрай справы. І гэта не стала выключэннем у дзейнасці Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У мінулым годзе быў арганізаваны камп’ютарны клас для пенсіянераў, а зараз у планах ужо арганізацыя клуба валанцёраў, якія б дапамагалі пэўным катэгорыям людзей, вялі актыўны лад жыцця, прапагандавалі валанцёрскі рух і здаровы лад жыцця, фарміравалі станоўчы імідж маладых  людзей.

Аснова валанцёрскага руху ўжо ёсць – гэта маладыя людзі, навучэнцы Столінскага   аграрна-эканамічнага каледжа, якія дапамагаюць з камп’ютарным навучаннем пенсіянерам.

Іна Лысюк родам са Століна. На заняткі ў клуб прыходзіць сёмы раз. Ёй гэтая справа падабаецца.

Алена Гунько родам з Ляхавіч. Ёй прапанавалі стаць валанцёрам сяброўкі.

– Мне вельмі падабаецца выступаць у ролі выкладчыка. Нават задумалася над тым, каб працаваць у будучыні ў гэтай прафесіі. У каледжы пра нашу дапамогу пенсіянерам ведаюць, адабраюць. Мы знаходзім падтрымку як у выкладчыкаў, так і ў дырэктара Андрэя Рыгоравіча Бут-Гусаіма, — расказвае Алена.

Дзяўчаты запрашаюць прыходзіць сваіх сяброў і аднагрупнікаў. Яны перакананы, што прыйсці і дапамагчы, – гэта добрая справа, якая прыносіць у першую чаргу задавальненне тым, хто дапамагае, а таксама карысць тым, хто атрымлівае дапамогу.

Праз “НП” дзяўчаты, расказваючы пра клуб, які будзе афіцыйна створаны ў будучым,  звярнуліся да маладых людзей Століншчыны з заклікам далучыцца да валанцёрскага руху, да добрай справы.

Калі вы маеце жаданне далучыцца да валанцёрскага руху і стаць заснавальнікамі новага клуба, тэлефануйце па нумары 2-43-09.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара 

Добавить комментарий