Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі

Дзеліцца вопытам работы І. А. Шаламіцкая

Апошні этап конкурсу “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі” завершаны.
Нашу вобласць у намінацыі “Лепшы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” на фінальным этапе прадстаўляў Столінскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Канкурсанты старанна рыхтаваліся да ўдзелу, прэзентавалі сваю дзейнасць, дзяліліся вопытам. У перыяд правядзення конкурсу была арганізавана работа выстаўкі-прэзентацыі лепшых устаноў спецыяльнай адукацыі па ўсіх намінацыях. Дырэктар Столінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Іна Аляксееўна Шаламіцкая падзялілася вопытам работы ў працэсе работы выставы. Аб дасягненнях цэнтра яна расказвала намесніку міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В. А. Будкевічу, начальніку аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь А. М. Змушка.
У выніку наш цэнтр атрымаў сертыфікат “Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі”. З чым і віншуем работнікаў установы.
Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *