Галоўная радасць – газ

Новабудоўлі на лядзецкай вуліцы

Лядзецкі сельскі Савет быў створаны ў лютым 1940 года першапачаткова як Вялікаарлоўскі, а затым цэнтр Савета перанесены ў в. Лядзец.
У склад Савета ўваходзяць чатыры населеныя пункты: аграгарадок Лядзец, вёскі Гарадзец, Вялікія Арлы і Малыя Арлы.
На першае студзеня 2008 года колькасць насельніцтва складала 2849 чалавек, на першае студзеня 2015 года – 2254 жыхары.
Раней на тэрыторыі сельсавета размяшчаліся СВК “Лядзецкі” і СВК “Арлы”. У пачатку 2014 года яны былі аб’яднаны ў сельгасвытворчы кааператыў “Лядзецкі”.
Сацыяльная сфера ўключае сем прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, два прыватныя прадпрыемствы гандлю, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскую ўрачэбную амбулаторыю, аптэку, дзве сярэднія школы, два дамы культуры, дзве бібліятэкі.
Сёлета адчыніўся новы прыватны магазін “Вольга”.
Зроблены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй дзіцячага садка ў аг. Лядзец. Праведзены капрамонт школы ў гэтым жа населеным пункце, Дома культуры ў Вялікіх Арлах.
Практычна закончана праца па правядзенні цэнтральнага водазабеспячэння ў Лядцы.
Галоўная радасць для жыхароў аг. Лядзец – газіфікацыя населенага пункта. Часткова газ праведзены і ў в. Гарадзец. Створаны кааператывы. Ідзе пастаянная работа ў гэтым кірунку.
Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Добавить комментарий