Абласное свята для асаблівых дзяцей

На святочным мерапрыемстве ў Брэсце

У канцы снежня на базе Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці прайшло святочнае мерапрыемства для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. У ім прынялі ўдзел і навучэнцы Столінскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Дзеці змаглі ўбачыць тэатральную пастаноўку “12 месяцаў”, удзельнічалі ў шоу “Мыльныя бурбалкі”.
Таксама ў гэты дзень былі падведзены вынікі абласнога конкурсу-выставы дэкаратыўна-пракладной творчасці дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця “Свет, у якім я жыву”.
Прыемна, што і работы нашых дзяцей былі адзначаны ўзнагародамі. Работа вучня 1 класа цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мікалая Рункевіча адзначана дыпломам упраўлення адукацыі другой ступені. Падзячны ліст абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымала вучаніца 1 класа цэнтра Карына Навумовіч.
Рабяты атрымалі навагоднія падарункі ад Дзядулі Мароза. А пасля святочнай праграмы для іх была наладжана экскурсія ў Брэсцкую крэпасць.
Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий