«Аракс» – цяпер прадуктовы магазiн

У чацвер, 27 лістапада, у Століне адчыніў свае дзверы новы прадуктовы магазін. Размешчаны ён па вуліцы Гранічнай, практычна насупраць аўтавакзала.

Жыхары горада памятаюць, як раней на гэтым месцы быў бар “Аракс”. Зараз назва магазіна не змянілася, а змяніўся кірунак работы гандлёвай кропкі.
На адкрыцці новага аб’екта прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Іван Андрэевіч Яроміч і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Генадзь Іванавіч Беразоўскі, якія пажадалі гаспадарам — паспяховага бізнесу, а наведвальнікам – удалых пакупак.
Каля магазіна сабраліся шматлікія пакупнікі, якіх прыцягнула рэклама аб адкрыцці. Калі ў дванаццаць гадзін прадаўцы адчынілі дзверы новай гандлёвай кропкі і туды зайшлі ўсе жадаючыя, то яблыку не было дзе ўпасці. Пакупнікі разглядалі цэны, прымяраліся да прадуктаў, нешта ўзважвалі і клалі ў кошыкі. Аказалася, што магазін прапанаваў акцыю: пры набыцці тавараў на 100 тысяч – у падарунак бутэлька алею, на 200 тысяч – бутэлька шампанскага.
Яшчэ адным магазінам у райцэнтры стала болей – гэта ў першую чаргу зручна для пакупнікоў. Набыць прадукты ў “Араксе” можна з 8 да 22 гадзін без перапынкаў і выхадных.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

Добавить комментарий