Запрашае выставачная зала

З другога ліпеня 2014 года ў г. Століне па вуліцы Савецкай, 106 працуе выставачная зала, адчыненая аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Асноўная яе дзейнасць – арганізацыя выставачна-экспазіцыйных праектаў, канцэртаў інструментальнай музыкі і вакальных спеваў, паэтычных вечароў, што дазваляе жыхарам горада і раёна пазнаёміцца з шырокім спектрам сучаснага выяўленчага мастацтва, жанрамі і кірункамі, лепшымі ўзорамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На дадзены момант у выставачнай зале са сваёй творчасцю знаёміць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ураджэнец Століншчыны Уладзімір Васільевіч Уродніч. З яго персанальнай выстаўкай “Дарогай памяці” можна азнаёміцца штодзённа з серады па нядзелю з 9 да 18 гадзін.
Плануецца, што не толькі прафесійныя мастакі, майстры могуць тут правесці майстар-класы, а ўвогуле ўсе творчыя людзі, якім ёсць што паказаць шырокаму колу гледачоў. Гэта паслужыць прыцягненню дзяцей, падлеткаў і моладзі да цудоўнага свету мастацтва, дапаможа кожнаму раскрыць свой талент.

Па пытаннях арганізацыі выставак можна звяртацца да загадчыцы выставачнай залы Валерыі Лахадынавай па тэл.: 6-16-50, 683-93-23 (МТС).

Добавить комментарий