Нам – 75!

Удзельнікі ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя выхаду першага нумара раённай газеты

6 лістапада рэдакцыя газеты “Навіны Палесся” ўрачыста адзначыла свой 75-гадовы дзень нараджэння. Павіншаваць калектыў прыйшлі сябры нашай раёнкі.
Адкрыла юбілейны вечар галоўны рэдактар Столінскай райгазеты “Навіны Палесся” Алена Канстанцінаўна Клімушка. Яна гаварыла пра тое, што сусветная павуціна не заменіць друкаванае выданне, хаця мы маем і пастаянна абнаўляем свой сайт. Газета – гэта летапісец эпохі, гэта крыніца навін рэгіёна, без якіх складана ўявіць жыццё Століншчыны.

Вядучыя нагадалі асноўныя жыццёвыя вехі раённай газеты, якая за час свайго існавання змяніла тры назвы — “Крестьянская правда”, “Ленінскі шлях”, а з 1963 года – “Навіны Палесся”. З 1963 года раёнку ўзначальвалі толькі чатыры рэдактары – Васіль Нічыпаравіч Хілько, Расціслаў Пятровіч Пратасевіч, Валянціна Васільеўна Мірановіч і Алена Канстанцінаўна Клімушка. Уся праграма суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, якая расказала як пра гісторыю раёнкі, так і пра сённяшніх работнікаў, дасягненні калектыву.
Павіншаваць работнікаў рэдакцыі прыйшоў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч. Ён уручыў ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі рэдактару газеты Алене Канстанцінаўне Клімушка і загадчыку аддзела сельскай гаспадаркі Фёдару Канстанцінавічу Шумко. Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта — старшаму аператару раёнкі Ніне Анатольеўне Крох.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксей Аляксеевіч Дзямко ўзгадаў, якой была раённая газета раней, як яна змянілася ў наш час. Ён таксама ўручыў грамату абласнога Савета дэпутатаў галоўнаму рэдактару Алене Канстанцінаўне Клімушка.
Павіншавала са святам намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела, культуры і па справах моладзі Анджэла Мікалаеўна Кісель. Ганаровымі граматамі ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны адказны сакратар рэдакцыі Галіна Васільеўна Гашчук і загадчыца аддзела пісьмаў Таццяна Валер’еўна Сеген.
Гучалі словы-віншаванні ад члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лідзіі Уладзіміраўны Грынеўскай, ад памочніка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Іванавіча Яхнаўца, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандра Мікалаевіча Вячоркі, начальніка раённага вузла паштовай сувязі Аляксандра Міхайлавіча Бурды. Прыехалі павіншаваць і калегі – рэдактар Пінскай раённай газеты “Полесская правда” Віялета Мікалаеўна Падлужная і загадчыца аддзела Лунінецкай раённай газеты «Лунінецкія навіны» Наталля Мікалаеўна Паўлюкевіч, а таксама дырэктар Пінскай рэгіянальнай друкарні Аляксандр Мікалаевіч Пракопаў.
У зале прысутнічалі і былыя работнікі рэдакцыі, якія аддалі значны перыяд свайго жыцця рабоце ў “Навінах Палесся”. Гэта Валянціна Віктараўна Марчук, Ганна Пятроўна Пашкавец, Мікалай Міхайлавіч Мышапуд, Уладзімір Міхайлавіч Жылевіч, Валянціна Паўлаўна Лукашэвіч, а таксама былы рэдактар Валянціна Васільеўна Мірановіч. Яна ўзгадала перыяд сваёй работы, а гэта 43 гады, з якіх 20 – рэдактарам. Падзялілася тымі цяжкасцямі, з якімі давялося сутыкацца ў перыяд перабудовы. Не змагла прыйсці на свята па стане здароўя Надзея Іванаўна Кучук. Ветэраны атрымалі кветкі і падарункі ад сённяшняга калектыву “НП”.
Прагучалі добрыя словы і на адрас пазаштатных аўтараў, якія дапамагаюць ствараць раённую газету. На свяце прысутнічалі Галіна Сідараўна Бабарыка, Віктар Васільевіч Вабішчэвіч і Фёдар Піліпавіч Бышка. Наш пазаштатны аўтар Ілья Ільіч Вакуліч узнагароджаны граматай раённага Савета дэпутатаў.
Цудоўны падарунак атрымалі супрацоўнікі газеты ад дзяцей, якія ў вершаванай форме расказалі пра работу сваіх бацькоў, дзядоў, бабуль, а таксама работу калектыву наогул.
Супрацоўнікі Столінскага каязнаўчага музея наладзілі цікавую фотавыстаўку да юбілею газеты.
Работнікі рэдакцыі таксама не засталіся ў баку ад святочнай праграмы. Журналісты выканалі гімн “Мы — журналісты новага веку”.
Канцэртную праграму падрыхтавалі работнікі культуры. Дарэчы, адкрывала мерапрыемства Алена Дубойская “Гімнам журналіста”, у якім ёсць такія радкі: “Трое суток шагать, трое суток не спать ради нескольких строчек в газете. Если снова начать, я бы выбрал опять бесконечные хлопоты эти…» Так і работнікі рэдакцыі – адданыя сваёй справе людзі, якія любяць сваю работу, не ўяўляюць жыцця без яе.
Таццяна СЕГЕН

Фото Александра НИКИФОРЕНКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *