Вясковыя дзівосы

Вось такія незвычайныя піраміды з’явіліся ў аграгарадку Рамель па вуліцы 9 Мая.
Іх стварыў ураджэнец Рамля, а цяпер грама-дзянін Аўстрыі Іван Нагар. Мужчына пэўны час быў мотагоншчыкам. Зараз ён на пенсіі. І практычна ўвесь час, які дазваляе яму заканадаўства, ён праводзіць у Беларусі, у Рамлі, дзе жыве яго мама.
Першая канструкцыя цалкам складаецца з веласіпедаў, а другая – з аўтамабільных дыскаў, наверсе стаіць матацыкл. Старшыня Рамельскага сельвыканкама Вольга Міхайлаўна Супрунчык расказала, што гэта першы матацыкл, на якім Іван Нагар пачынаў свой прафесійны шлях.
З другога боку двара частка агароджы зроблена з лыж. Агароджа атрымалася цікавай і каларытнай.
Вось такая цікавая славутасць з’явілася ў Рамлі. Многія падарожнікі спыняюцца, каб зрабіць фотаздымак, цікавяцца гісторыяй гэтых “пірамід”.
Таццяна СЕГЕН
Фота аўтара

Добавить комментарий