Праезд бясплатны

Першага кастрычніка, сталыя людзі пенсіённага ўзросту змогуць бясплатна праехаць у аўтобусах і мікрааўтобусах гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх маршрутаў.
Як паведаміў рэдакцыі начальнік аддзела перавозак аўтапарка № 12 Мікалай Міхайлавіч ПРАТАСАВІЦКІ, такая магчымасць даецца пенсіянерам у Дзень пажылых людзей у межах Брэсцкай вобласці аўтобусамі ААТ “Брэстаблаўтатранс”.

Добавить комментарий