Новыя пасведчанні і медалі – воінам- інтэрнацыяналістам

Удзельнікі сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. М. Ярашэвічам (у цэнтры)

11 верасня ў Столінскім гарадскім доме культуры сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты, члены грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
Да прысутных у зале звярнуўся ваенны камісар Столінскага раёна Уладзімір Мікалаевіч Семянюк, які адзначыў, што такія сустрэчы ў некаторых раёнах ужо прайшлі. Падчас сустрэчы ў памяць 25-годдзя вываду войск з Афганістана ветэранам баявых дзеянняў уручылі юбілейныя медалі і новыя пасведчанні нацыянальнага ўзору.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч уручыў воінам-інтэрнацыяналістам памятныя нагрудныя знакі і пасведчанні “20 лет ОО “БСВВА”. Ён узгадаў, як роўна 20 гадоў назад у гэтым жа зале сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты і абмяркоўвалі стварэнне грамадскага аб’яднання.
У час пасяджэння ўдзельнікі аб’яднання гаварылі пра бягучыя пытанні: патрыятычнае выхаванне моладзі, прыцягненне ў саюз новых членаў, размеркаванне грашовых сродкаў аб’яднання на патрэбы, членскія узносы, далейшыя планы ў рабоце.
Святлана ШПАКОЎСКАЯ
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *