На станцыi Прыпяць

Дзяжурная па станцыі Прыпяць Лідзія Леанідаўна Вярэніч

ПАсажырскія цягнікі на  тэрыторыі Століншчыны прыпыняюцца ў чатырох месцах. Але сярод іншых станцый самай рамантычнай і экзатычнай мне заўжды падавалася іменна станцыя Прыпяць.

Тут, пры ўездзе з Лунінеччыны на Століншчыну, чыгунка перасякае прыпяцкія азярыны і лугі, а сама станцыя — гэта не толькі своеасаблівыя вароты ў наш раён, а і пэўны цэнтр цывілізацыі для бліжэйшага наваколля. Цягнікі тут спыняюцца ненадоўга. А грузавыя саставы ў асноўным праходзяць без прыпынку далей. Тым не менш работнікі станцыі маюць дачыненне да кожнага  цягніка: сустракаюць і праводзяць у дарогу. Лідзія Леанідаўна Вярэніч даўно лічыць станцыю Прыпяць роднай – вось ужо дваццаты год яна бесперапынна працуе тут дзяжурнай па станцыі.

– Галоўнае ў нашай рабоце, – лічыць Лідзія Леанідаўна, – недапушчэнне няштатных выпадкаў, таму ўсе службы працуюць зладжана, забяспечваючы бяспечны рух цягнікоў.

Толькі пасажырскіх цягнікоў за суткі тут праходзіць да 12. Кожны сустракае і праводзіць дзяжурны па станцыі.

Работа ў дзяжурнага па станцыі і цікавая, і адказная.  На цэнтральным пульце адлюстроўваецца ўся бягучая абстаноўка. Максімальна выкарыстоўваецца аўтаматыка, але дыспетчарскія функцыі за дзяжурным па станцыі.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Дзяжурная па станцыі Прыпяць Лідзія Леанідаўна Вярэніч

Добавить комментарий

  • Рулетка-игра для победителя - рунетки . Быстрые знакомства.
  • devochkino.ru