i маладыя не падводзяць

 

На сёлетнім жніве мы бачым шмат перадавікоў, знаёмых высокімі дасягненнямі ў рабоце і ў мінулыя гады. Ёсць сярод лепшых і маладыя працаўнікі.

 У ліку першых тысячнікаў раёна на перавозцы збожжа ад камбайнаў вадзіцель СВК “Дубайскі” Віталій Сяргеевіч Бурда.

Ён паспеў даставіць на збожжаток каля паўтары тысячы тон збожжа.

З працоўнай перамогай яго павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Аляксеевіч Дзямко.

Фота Фёдара ШУМКО

Добавить комментарий