Першы тысячнiк – з Дубая

 

Дыплом і грашовую прэмію за працоўную перамогу Уладзіміру Сцяпанавічу Гоману ўручае старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Аляксеевіч Дзямко

Сёлета на жніве ў нашым раёне будзе нямала камбайнераў і вадзіцеляў, якія пераадолеюць тысячатонны рубеж па намалоце або перавозцы ад камбайнаў збожжа. А першым хлебаробам, які перавёз тысячу тон ураджаю -2014, стаў Уладзімір Сцяпанавіч Гоман з СВК “Дубайскі”.

Уладзімір Сцяпанавіч – не выпадковая фігура на хлебным полі. Вось і ў мінулым годзе яго віталі на раённым свяце хлебаробаў за другое месца ў раённым спаборніцтве на перавозцы збожжа ад камбайнаў.

        Было б што вазіць, — гаворыць Уладзімір Сцяпанавіч, — буду і далей вазіць збожжа з ахвотай.

СВК “Дубайскі” ўпэўнена крочыць наперадзе сярод гаспадарак раёна па тэмпах уборкі. А валавы збор збожжа перавышае ўжо на 500 тон мінулагодні.

Фёдар ШУМКО

Фота  аўтара

 

Добавить комментарий