Лёгкасць, якасць, прыгажосць

 

Падрыхтавацца да зімовага сезона можна ўжо зараз. Столінскі ўнівермаг прапануе ўсім жадаючым набыць вырабы з меху норкі і лісы.

У асартыменце магазіна ёсць паліто падоўжанае, паўпаліто, жакет, шалік,  галаўныя ўборы, рукавіцы, сумачкі, чахлы для мабільных тэлефонаў, паланціны розных колераў: цёмна-карычневага, серабрыстага, сера-блакітнага, сапфіравага і паламіна (светла-рыжы).

Прадстаўленую прадукцыю выпускае прадпрыемства “Белкаапзнешгандаль”. Шыецца вопратка з пласцінак меху, а не кавалачкаў, таму мае пэўныя перавагі – незвычайную лёгкасць, якасць і прыгажосць. Адным словам, шыкоўныя рэчы – для шыкоўных жанчын і стыльных мужчын.  

Цэны на вырабы вагаюцца ад 21 млн да 43 млн беларускіх рублёў. Напрыклад, жакет мехавы абыдзецца ў 21 млн 700 тыс. рублёў, паліто падоўжанае — у 43 млн, галаўныя ўборы – ад 1 млн 500 тыс. руб да 2 млн 700 тыс. руб., шалік і паланцін каштуюць каля 800 тысяч руб., чахлы – да 150 тысяч рублёў, сумка малога памеру – 457 тысяч рублёў, вялікая сумка – 1 млн 990 тысяч рублёў. 

Калі вельмі-вельмі хочацца выглядаць на “ўсе сто”, але не хапае сродкаў,  можна аформіць крэдыт  тэрмінам на 6 месяцаў з першапачатковым узносам 10 працэнтаў.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ,

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *