Ікшкіле сустракаў столінцаў

Перад спартыўнымі спаборніцтвамі

На мінулым тыдні прадстаўнікі Століншчыны пабывалі ў горадзе-пабраціме нашага раёна – Ікшкіле (Латвія).
Дэлегацыя была з шасці чалавек. У склад яе ўвайшлі людзі з абмежаванымі магчымасцямі і члены ГА «БРСМ».
У першы дзень яны пабывалі ў двух цэнтрах незалежнага пражывання для інвалідаў, дзе ўбачылі арганізацыю дзейнасці, жылля, правядзення вольнага часу. Другі дзень быў прысвечаны спартыўным мерапрыемствам, у якіх прынялі ўдзел больш за 100 чалавек, сярод якіх 60 інвалідаў. Спартыўныя спаборніцтвы дапамаглі пасябраваць, бо кожны з прадстаўнікоў нашага раёна знаходзіўся ў замежнай камандзе. На трэці дзень свайго знаходжання яны сустрэліся з адміністрацыяй Ікшкільскага краю, наведалі два цэнтры дзённага знаходжання для інвалідаў, прынялі ўдзел у майстар-класах па працоўнай рэабілітацыі.
У час знаходжання ў Латвіі дэлегацыя пазнаёмілася з культурай і бытам латышоў, завялі сяброў. Старшыня цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў Міхаіл Рыгоравіч Скрабейка адзначыў, што можна шмат чаго пераняць з латвійскага вопыту работы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
Дэлегацыя дзякуе Столінскаму райвыканкаму, Столінскаму райсавету дэпутатаў, якія арганізавалі паездку, а таксама начальніку ПМК-24 Уладзіміру Фёдаравічу Вабішчэвічу за транспарт для паездкі.
Таццяна СЕГЕН

Добавить комментарий