«Ласкавая вясна»

Пад такой назвай раённае спажывецкае таварыства распачынае акцыю па продажы тавараў у растэрміноўку без платы за карыстанне крэдытам.
Па ўмовах акцыі ў лік тавараў, якія можна набыць у крэдыт, трапілі адзенне верхняе зімовае і дэмісезоннае, абутак зімовы і дэмісезонны, коўдры, мэбля, дываны і дывановыя вырабы, электратавары коштам больш за 500 тысяч рублёў, тэлевізары, радыёпрыёмныя ўстройствы, музычныя цэнтры, камп’ютары,  мабільныя тэлефоны.
Крэдыт даецца на тэрмін да шасці месяцаў з першапачатковым узносам 10 працэнтаў ад кошту тавару. Акцыя працягнецца да 10 красавіка 2014 года.

Добавить комментарий