Каму патрэбны бутэлькi з-пад малака?

«У апошні час у магазіне можна набыць малако толькі ў пластыкавых бутэльках. А куды іх можна пасля здаваць? Шкада выкідаць у смецце.

Мікалай, аг. Белавуша».

Адказвае начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Васільевіч ПАТАПЧУК:

—        Пластыкавыя бутэлькі не адносяцца да зваротнай тары. Іх прымаюць толькі ў якасці другаснай сыравіны. Але пры гэтым яны павінны быць чыстымі. Столінскае райспажыўтаварыства прымае такія бутэлькі на тэрыторыі былой нарыхтоўчай канторы (г. Столін, зав. Савецкі, 2), у прыёмна-нарыхтоўчых пунктах Століна (на рынку па вуліцы Дзяржынскага), у Рэчыцы (вул. Камуністычная), а таксама ў Фядорах, Беражным.

Кошт аднаго кілаграма – адна тысяча рублёў.

Таксама прымаюць пластык два прадпрыемствы – “Столін — перапрацоўка плёнкі” і “Сельская Століншчына”. Першыя забіраюць другматэрыялы сваім транспартам. “Сельскай Століншчыне” трэба падвозіць на станцыю, якая размешчана ў пачатку Белавушы з боку Беражнога.

Пастаянна зборам пластыку займаецца Столінская ЖКГ. Але гэта ўжо бясплатна. Выкінуць бутэлькі можна ў кантэйнеры для раздзельнага збору смецця з надпісам “Пластык”, якія стаяць у дварах шматпавярховак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *