На пажары ў Беражным загінулі трое дзетак

Трагедыя адбылася ўвечары 14 студзеня. Маці забрала малых дзяцей (2007, 2008 і 2010 гадоў нараджэння) са школы і садка дадому, потым замкнула дзверы і пакінула іх саміх. Сама патлумачыла потым, што пайшла ў магазін. Было гэта каля васьмі гадзін вечара. Вярнуўшыся, яна заўважыла задымленне, пачала тэлефанаваць суседзям аб дапамозе і сама выцягнула дзяцей на вуліцу. Адно дзіця суседзі панеслі на руках у мясцовую бальніцу, якая знаходзіцца зусім побач, двух іншых забрала “хуткая”, але выратаваць жыцці дзеткам не ўдалося.

—  30 верасня 2013 года гэтая сям’я была пастаўлена на ўлік тых, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы з прычыны перыядычнага злоўжывання бацькамі спіртнымі напіткамі, — расказвае старшыня Беражноўскага сельвыканкама Віталь Анатольевіч ЧЭХ. – . Зусім нядаўна мы наведвалі домаўладанне сям’і Ф. – усё было ў парадку. Пячное ацяпленне, электрычная праводка былі ў належным стане. За некалькі гадзін да трагедыі мы камісійна пабывалі дома ў сям’і суседзяў, дзе была і грамадзянка Ф. са сваімі дзеткамі. Была цвярозая, а вось гаспадыня была ў падпітку. Тут жа грамадзянка Ф. пайшла дадому, а праз нейкі час пакінула дзяцей саміх, таму што бацькі таксама дома не было – дапамагаў іншым суседзям па гаспадарцы. Яна патлумачыла, што дзеці захацелі цукерак. Але ў магазіне сказалі, што яна набыла спіртное. Вяртаючыся праз нейкі час дадому, яна заўважыла, што дома цёмна, не гарыць святло. Адчыніўшы дзверы, заўважыла вялікае задымленне і пачала выносіць дзяцей на вуліцу. На жаль, дзетак выратаваць не ўдалося.

Грамадзянка Ф. зараз знаходзіцца на захоўванні ў гінекалагічным аддзяленні ў бальніцы, таму што цяжарная. Адразу пасля трагедыі і маці, і бацька загінуўшых дзетак прайшлі медыцынскі агляд. Абодва бацькі знаходзіліся ў падпітку – у маці ў крыві было 1,3 праміле, а ў бацькі – 0,7. Бацька, дарэчы, падчас трагедыі знаходзіўся непадалёку ад дома.

На месцы трагедыі працуюць крыміналісты, узбуджана крымінальная справа.

Цынізм і “любоў да гарэлкі” прывялі да гэтай трагедыі. Прапаганда, угаворы і просьбы мала дапамагаюць тым, хто аддае перавагу спіртным напіткам, а не сваімі дзецьмі і блізкімі. Такая безадказнасць абыходзіцца надта вялікай, жорсткай цаной.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

На пажары ў Беражным загінулі трое дзетак: 1 комментарий

  • 15.01.2014 в 7:39 пп
    Permalink

    Ужасная трагедия. Будут ли извлечены уроки?

Добавить комментарий