Ветэраны спорту ў страі

У суботу, 30 лістапада, на базе фізкультурна-спартыўнага комплексу “Аквамарын” прайшлі таварыскія сустрэчы па валейболе, шашках і шахматах.
Валейбольны турнір меў статус міжнароднага – на пляцоўцы сустрэліся аматары-ветэраны спорту з Пінскага, Лунінецкага, Столінскага раёнаў і гасцей з Дубровіцы (Украіна). Каманды былі падзелены на пары і змагаліся за выхад у фінал. Першую сустрэчу правялі каманды Столінскага і Лунінецкага раёнаў. Больш упэўнена правялі сустрэчу гаспадары пляцоўкі і атрымалі перамогу 2:0 па партыях. У другой сустрэчы ўладальніка пуцёўкі ў фінал выяўлялі госці з Украіны і каманда Пінскага раёна. Клас украінцаў аказаўся надта высокім і яны таксама атрымалі перамогу – 2:0 – без асаблівых праблем.
У матчы за трэцяе месца паміж Пінскім і Лунінецкім раёнамі разгарнулася барацьба – каманды ішлі “мяч у мяч”, але ў патрэбныя моманты лепш выглядалі пінчане, якія і атрымалі перамогу з лікам 2:0.
Фінал паміж гаспадарамі і гасцямі з Украіны таксама выдаўся цікавым і напружаным. Спачатку гаспадары выйшлі наперад і, здавалася, давядуць першую партыю да перамогі. Але іншай думкі былі госці, якія сабраліся і спачатку дагналі, а потым і абышлі гаспадароў. Усё ж  клас  валейбалістаў Дубровіччыны аказаўся вышэйшым – у складзе каманды гулялі два валейбалісты, якія станавіліся чэмпіёнамі свету і Еўропы сярод аматарскіх ветэранскіх каманд. Фінал прайшоў з трох партый і ў кожнай перамагалі госці.
Разам з пінскімі валейбалістамі прыехалі і шахматысты з шашыстамі. Яны зацікавіліся новым спартыўным аб’ектам і вырашылі падтрымаць сяброў на валейбольнай пляцоўцы. Таму было вырашана правесці міжраённы таварыскі турнір па шашках і шахматах. Ад кожнага раёна ўдзел прынялі па тры лепшыя шахматысты і шашысты. За шахматнай дошкай гонар раёна абаранялі Уладзімір Сайдаль, Андрэй Федарук і Віктар Саўлук, а ў шашках ад Століншчыны выступілі Аляксандр Алейнік, Васіль Дабрынец і Мірон Шпакевіч. Па выніках усіх сустрэч і шахматысты,  і шашысты набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковым паказчыку (выніках першай дошкі) перамога дасталася гасцям з Пінскага раёна.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *